ЕС вырашыў прыпыніць перамовы з РФ па лібералізацыі візавага рэжыму і па новым пагадненні паміж ЕС і Расіяй.

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Рады Еўропы Герман ван Рампей на прэс-канферэнцыі пасля экстраннага саміту ЕС, які абмяркоўваў сітуацыю ў Крыме.

«Мы вырашылі прыпыніць двухбаковыя перамовы з РФ па візавых пытаннях, а таксама перамовы па новым Пагаднення паміж ЕС і Расіяй. Па-другое, мы заклікаем да перамоваў па ўрэгуляванні крызісу паміж урадамі Украіны і Расіі у тым ліку ў шматбаковым фармаце ў наступныя некалькі дзён, якія павінны доўжыцца пэўную колькасць часу. Пры адсутнасці прагрэсу будуць уведзены дадатковыя меры, як то забароны на паездкі, замарожванне актываў і адмены саміту ЕС -Расія», — сказаў ён.

«Любыя далейшыя крокі з боку РФ па дэстабілізацыі сітуацыі ў Украіне прывядуць да сур'ёзных наступстваў у адносінах паміж ЕС і яго членамі - з аднаго боку і РФ - з другога. Яны закрануць шырокі спектр эканамічных сфер», — дадаў Рампей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?