Прэзідэнт ЗША Барак Абама лічыць, што запланаваны ў Крыме на 16 сакавіка рэферэндум аб далучэнні аўтаноміі да Расіі будзе парушаць Канстытуцыю Украіны і міжнароднае права. Такую заяву ён зрабіў у чацвер, 6 сакавіка, падчас прэс -канферэнцыі, трансляцыя якой вялася на сайце Белага дома.

На думку амерыканскага лідара, любыя рашэнні аб прызначэнні рэферэндумаў павінен прымаць урад Украіны.

Каментуючы палітыку Масквы ў дачыненні Украіны, Абама перасцярог расейскія ўлады ад працягу «парушэнні міжнароднага права » ў гэтай краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?