Паводле інфармацыі крыніц УНІАН у спецслужбах Украіны, якія заслугоўваюць даверу, чацвёртага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча няма ў жывых.

З мэтай пацвярджэння або абвяржэння гэтай інфармацыі карэспандэнты звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, да пастаяннага прадстаўніка РФ пры ААН Віталя Чуркіна, кіраўніцтва Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі, ААТ «Першы канал» і тэлевізійнага канала «НТВ» (належыць ААТ «Газпром-медыя холдынг»).

Як вядома, апошні раз Януковіча жывога бачылі 28 лютага 2014 года падчас яго прэс-канферэнцыі расійскім і ўкраінскім СМІ на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў горадзе Растоў-на-Доне ў выставачным цэнтры «ВертолЭкспа». Пасля гэтага яго аднапартыйцы і людзі з яго атачэння ва Украіне не пацвярджалі, што ён выходзіў на сувязь.

28 лютага Януковіч заявіў, што не прасіў Расіі пра ўвод войскаў ва Украіну.

У той жа час, 4 сакавіка 2014 г. пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры ААН Віталь Чуркін прадэманстраваў зварот Віктара Януковіча да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Таксама 4 сакавіка на сваёй прэс-канферэнцыі ў Нова-Агарове, адказваючы на пытанне расійскага журналістаў Уладзімір Пуцін асабіста заявіў, што бачыў Віктара Януковіча «два дні таму».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?