Заўзятары нямецкага футбольнага клуба «Шальке» напісалі адкрыты ліст, адрасаваны наглядальнай радзе клуба, з просьбай прадухіліць сустрэчу футбалістаў нямецкага клуба з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Раней старшыня назіральнай рады «Шальке» Клеменс Тэніс заявіў, што Пуцін у бліжэйшы час можа сустрэцца з гульцамі клуба з Гельзенкірхена. Фанаты выступілі супраць гэтай ініцыятывы ў сувязі з напружанымі адносінамі паміж Расіяй і Украінай.

«Мы просім, каб вы не давалі магчымасць Пуціну сустрэцца з камандай і хочам пераканацца, што «Шальке» публічна дыстанцуецца ад Уладзіміра Пуціна.

«Шальке» засноўваецца на дэмакратычных поглядах, і свабода слова вельмі шануецца намі. Мы не павінны паводзіць сябе як балонкі дэспата, спрабуючы акультурыць яго візіт. Уладзімір Пуцін груба парушыў суверэнітэт Украіны», — гаворыцца ў лісце заўзятараў.

Тэніс, адказваючы на гэты ліст заўзятараў, у сваю чаргу заўважыў, што «адно ніяк не звязана з іншым. Палітыку і эканамічныя адносіны варта падзяляць, як гэта заўсёды было ў адносінах нямецкіх і расійскіх кампаній».

«Шальке», спансаваны «Газпромам» з 2007 года (кантракт разлічаны да 2017 года), атрымлівае 15 мільёнаў еўра ў год ад расійскай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?