Намінанты на ўзнагароду Святланы Навумавай

Намінанты на ўзнагароду Святланы Навумавай

У намінацыі «журналістыка» перамог журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук

У намінацыі «журналістыка» перамог журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук

У намінацыі «палітычная аналітыка» — Іна Рымашэўская

У намінацыі «палітычная аналітыка» — Іна Рымашэўская

«Надзея» (маладыя палітыкі) — Аксана Самуйлава

«Надзея» (маладыя палітыкі) — Аксана Самуйлава

«Задума года» — talaka.by

«Задума года» — talaka.by

У Мінску 7 сакавіка ў трэці раз была ўручана штогадовая прэмія імя палітолага, выкладчыка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Святланы Навумавай.

Навумава, якая была адной з актывістак кампаніі «Гавары праўду!», памерла 10 сакавіка 2011 года на 56-м годзе жыцця ад хваробы нырак. Прэмія, паводле меркавання яе заснавальнікаў, заклікана стымуляваць дзейнасць палітычных журналістаў і аналітыкаў, а таксама звярнуць увагу на найболей перспектыўных маладых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў у Беларусі.

Сёлета ў намінацыі «журналістыка» перамог журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук, у намінацыі «палітычная аналітыка» — Іна Рымашэўская, «надзея» (маладыя палітыкі) — Аксана Самуйлава, «задума года» — talaka.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?