Базавая арэндная велічыня ў Беларусі можа павялічыцца 1 красавіка з 86 да 102 тыс. рублёў, або на 18,6%, паведамілі ў Дзяржкаммаёмасці. 

Паводле слоў прадстаўніка ведамства, распрацаваны праект рашэння Савета міністраў, які прайшоў усе ўзгадненні і знаходзіцца зараз на разглядзе ва ўрадзе. 

Памер базавай арэнднай стаўкі ўстанаўліваецца штогод 1 красавіка з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год. Летась базавая арэндная велічыня павысілася на 60% да 86 тыс. рублёў.

Базавая арэндная велічыня ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з указам ад 29 сакавіка 2012 года № 150 «Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?