Па выніках першых двух месяцаў 2014 года агульнае зніжэнне золатавалютных рэзерваў Беларусі склала прыкладна 500 млн. долараў.
Аб гэтым сведчаць даныя Нацыянальнага банка.Па выніках лютага золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні стандарту МВФ скараціліся на 80 млн. долараў ЗША і, паводле папярэдніх даных, на 1 сакавіка 2014 года склалі 6 млрд. 147,8 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.
У студзені, нагадаем, золатавалютныя рэзервы скараціліся больш як на 420 млн. долараў.
У нацыянальным вызначэнні ў лютым аб'ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 81,9 млн. долараў ЗША і на 1 сакавіка 2014 года склаў 6 млрд. 724,5 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.
Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка, на зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў зрабіла ўплыў пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.
Падтрыманню аб'ёму золатавалютных рэзерваў у лютым гэтага года галоўным чынам спрыяў рост цаны на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.