Карта палётаў борта UR-ABA. 

Карта палётаў борта UR-ABA. 

Борт UR-ABA. Фота з «Вікіпедыі».

Борт UR-ABA. Фота з «Вікіпедыі».

Як вынікае з запісаў сайта flightradar24.com, у 03:15 па кіеўскім часе з аэрапорта ў Барыспалі ўзляцеў самалёт з рэгістрацыйным нумарам UR-ABA, які належыць украінскаму ўраду. Аднак нікуды не паляцеў, а паўтары гадзіны кружляў вакол аэрапорта, пасля чаго прызямліўся ў Барыспалі а 04:35. Згодна з запісам радара, самалёт 14 разоў спрабаваў прызямліцца, зніжаў вышыню, але пасля зноў узлятаў.

Супрацоўнікі ўкраінскага дзяржаўнага прадпрыемства абслугоўвання паветранага руха Украіны «Украэрарух» адмовіліся паведаміць «Нашай Ніве», што здарылася з самалётам. 

Самалёт Airbus A319-115(CJ) у канфігурацыі VIP належыць ураду Украіны са снежня 2008 года. Да гэтага лайнер быў уласнасцю аўстрыйскай кампаніі Jetalliance. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?