Амаль усе квіткі на канцэрт Аляксандра Саладухі, што пройдзе 8 сакавіка ў «Мінск-Арэне», раскуплены.
Прынамсі на сайце ticketpro.by вольных квіткоў няма, толькі адзін квіток застаўся па стане на 17:40 на сайце kvitki.by.
Трэба сказаць, што цана білетаў была вельмі дэмакратычная, усяго 260 тыс. рублёў.
Саладуха будзе першым з выканаўцаў, якія жывуць у Беларусі, што збярэ «Мінск-Арэну».