Мэр Белагорска (цэнтральны Крым) Альберт Кангіеў выказаўся супраць рэферэндуму, абвешчанага сепаратыстамі ў Крыме.
«На мой погляд, дадзенае дзеянне нічога агульнага, акрамя назвы, з рэферэндумам не мае», - заявіў Канг.
На думку гарадскога галавы, правядзенне мясцовага рэферэндуму супярэчыць канстытуцыі Украіны. Акрамя гэтага, па словах Кангіева, няма ні часу, ні тэхнічных магчымасцяў у дастатковай меры падрыхтавацца да яго правядзення.
«Усё, што адбываецца цяпер у Крыме, рана ці позна будзе мець прававую ацэнку», — сказаў ён.
У далейшым Кангіеў мае намер дзейнічаць выключна ў рамках заканадаўства Украіны, у прыватнасці, у адпаведнасці з законам аб органах мясцовага самакіравання.
«Гэта адныя з нямногіх легітымных органаў на тэрыторыі Крыму. Ад іх працы залежыць тое, наколькі хутка мы выйдзем з гэтага крызісу», - падкрэсліў мэр.