Праблемы рускай мовы ў Данецкай вобласці няма, запэўніў старшыня Данецкай абласной дзяржадміністрацыі Сяргей Тарута.

Пра гэта ён заявіў сёння ў ходзе пасяджэння Грамадскага савета пры Данецкай АДА.

«Ёсць праблема рускай мовы? Няма!», - сказаў губернатар. Пры гэтым ён дадаў: «Я размаўляю таксама па-руску… Праблемы рускай мовы няма, ёсць праблема ўкраінскагй мовы, што яе дрэнна ведаюць. Мы павінны абараняць украінскую мову».

На думку Таруты, сёння непрымальна, каб грамадзянін Украіны не ведаў дзяржаўнай мовы. «Але як гэта, каб грамадзянін Украіны не ведаў украінскую мову? Гэта сорамна, сорамна кожнаму… - сказаў губернатар, - Так, я, можа, не вельмі чыста размаўляю, таму не заўсёды ўжываю ўкраінскую мову… У нас украінская мова брудная, з дапаўненнямі, мы яе мала ведаем, мы ёю не ганарымся. Гэта таксама дрэнна».

Тарута перакананы, што моўная праблема была выдуманая і навязаная палітыкамі выключна для агітацыйных мэтаў у перадвыбарчай барацьбе. «Таму палітыкі выкарыстоўвалі (моўнае пытанне) і на гэтым спекулявалі і спрабавалі людзей такім чынам завабіць у сваё электаральнае поле», - сказаў кіраўнік абласной адміністрацыі, падкрэсліўшы, што цяпер гэта павінна сысці ў мінулае, і тут цяперашняя ўлада атрымала «вялікі аванс» ад народа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?