«…Свет сёння, на жаль, лепшым і спакайнейшым не стаў. Але, на жаль, такі ўжо гэты зменлівы свет, і ў многім нам, нават мужыкам, не дадзена змяніць яго раптоўна», — заявіў Лукашэнка, віншуючы жанчын з 8 Сакавіка.

— Але я хачу запэўніць вас, што ў самыя складаныя, цяжкія гадзіны і хвіліны нашага жыцця мы будзем дастойныя вас — нашых жанчын. І ў складанай сітуацыі, у цяжкую хвіліну мы не станем уцякаць. Мы будзем з годнасцю і гонарам абараняць вас, дзеля якіх мы жывём».

У паведамленні прэс-службы не сказана, ці меў на ўвазе Лукашэнка сітуацыю ва Украіне, прэзідэнт якой збег у Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?