Калона з некалькімі дзесяткамі БТРаў і грузавікамі выйшла са Львова ў суботу.

У Заходнім рэгіянальным медыяцэнтры Міністэрства абароны Украіны распавялі, што праводзяцца «трэніроўкі». Аднак, паведамляць дэталі адмовіліся, назваўшы гэта ваеннай таямніцай.

Разам з тым, кіраўнік медыяцэнтра Аляксандр Паранюк папрасіў жыхароў з разуменнем паставіцца да перасоўвання ваеннай тэхнікі па тэрыторыі вобласці.

У той жа дзень у Інтэрнэце з'явілася відэа, як украінскія ваенныя пакідаюць месца пастаяннай дыслакацыі і ў Жытоміры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?