Інфармацыю пра гэта карэспандэнту УНІАН пацвердзіў віцэ-консул Генконсульства Рэспублікі Польшча ў Харкаве Якуб Каралеўскі. Паводле яго звестак, консулы дыпламатычнай установы эвакуяваныя сёння, 8 сакавіка.

Абавязкі і функцыі севастопальскага консульства будзе выконваць консульства Польшчы ў Адэсе.

Дыпламат таксама не змог удакладніць, на які перыяд часу спыняе працу консульства ў Севастопалі.

Раней міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі напісаў у Twitter, што ўлады Польшчы вырашылі эвакуяваць работнікаў свайго консульства ў Севастопалі.

Ён растлумачыў, што Варшава прыняла рашэнне вывезці сваіх супрацоўнікаў з-за нарастання напружання ў сувязі з прысутнасцю расійскіх вайсковых сіл у Крыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?