Неафіцыйны кліп на песню «Ляпісаў» «Воіны света» набраў ужо больш за 815 тыс. праглядаў на Youtube за шэсць дзён, што ў некалькі разоў болей, чым афіцыйнае відэа на кліп. На відэа — героі Майдану, пачынаючы ад лістапада, калі пачаліся акцыі пратэсту ў Кіеве. Ёсць на відэа бел-чырвона-белыя сцягі, загінулы 22 студзеня на Грушэўскага беларус Міхаіл Жызнеўскі
А вось увесь Майдан за 126 секундаў,
Ролік з добрай музыкай створаны ў канцы студзеня. Тут увесь Майдан ад пачатку пратэстаў у канцы лістапада 2013 г. да кідання кактэйляў Молатава на вуліцы Грушэўскага ў студзені 2014 г.
А вось яшчэ адно добрае відэа-праект. Майданаўцы (непрафесіяналы, натуральна) спяваюць на камеру адзін з гімнаў рэвалюцыі — культавую песню «Акіяна Эльзы» «Уставай!».
Вядомай песні «Гарэла сасна, палала» далі новае прачытанне з новымі словамі і выйшла песня «Гарэла бочка». Паглядзіце відэашэраг і звярніце ўвагу на прыгожыя, светлыя твары кіеўскіх пратэстаў.
І пра сумнае.
Украінская рэвалюцыя забрала забрала каля 100 чалавечых жыццяў, прычым большасць загінула ў часе сутычак 18—20 лютага ад куляў снайпераў. Гэтых самаахвярных людзей назвалі Нябесная сотня Майдану. У аснову пакладзена журботная песня «Пікардыйскай тэрцыі» «Пливе кача».