Здзейснены напад на радыётэхнічны пост «Севастопаль», з дапамогай якога адсочваецца надводная абстаноўка. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.
Напададнікі ў ваеннай і цывільнай вопратцы з зброяй падчас штурму выламалі ўваходныя дзверы і ўварваліся ў будынак. Яны дэмантавалі блокі радыётэхнічнага абсталявання і абясшкодзілі кабелі сувязі.
Да гэтага расійскія ваенныя сваімі тэхнічнымі сродкамі душылі радыёлакацыйнае назіранне на пункце тэхнічнага назірання «Мыс — Ліхтар».
Па дадзеных украінскіх памежнікаў, на сённяшні дзень спецыяльна экіпіраванымі спецназаўцамі Расіі і прадстаўнікамі «самаабароны Крыма» працягваюць блакавацца 11 аб'ектаў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.