Афіцэр Ваенна-марскіх сілаў СССР у адстаўцы Іван Наканечны памёр, знаходзячыся ў коме, пасля складанай аперацыі на галаўным мозгу. Яму было 83 гады.

Ён атрымаў цяжкую траўму галавы і хрыбетніка на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве 19 лютага.

Пасля разгону студэнтаў у лістападзе 2013-га, Наканечны штодня прысутнічаў на Майдане.

Сваякі Івана Наканечнага ўгаворвалі яго не хадзіць на Майдан праз узрост. У адказ яны чулі, што ён даваў ваенную прысягу — абараняць свой народ.

Агулам у выніку сутычак на Майдане загінула больш за 100 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?