Фота vk.com

Фота vk.com

фота gazetaby.com

фота gazetaby.com

Фота vk.com

Фота vk.com

Учора Аляксандр Саладуха стаў другім беларускім спеваком, які сабраў «Мінск-арэну». Учора там прайшоў яго канцэрт «Вернае сэрца». Праўда, прадалося не 12 тысяч, а 5700 квіткоў.

Паміж Саладухам і Максам Каржом ёсць вялікае адрозненне. На апошняга публіка (пераважна моладзевая аўдыторыя) сапраўды раскупіла ўсе квіткі. А вось

на дапамогу Саладуху прыйшоў адміністрацыйны рэсурс. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, частка квіткоў разышлося праз арганізацыі.

Зрэшты, цана білетаў была дэмакратычнай: ад 100 да 310 тысяч BR.

Адны гледачы кажуць пра ашлаг: маўляў, колькасць гледачоў вагалася ў прамежку 10 — 11 тысяч. Другія катэгарычна сцвярджаюць, што «Мінск-арэну» запоўнілі максімум на дзве траціны.

Канцэрт пачаўся са спазненнем на паўгадзіны. Але ўдзячная аўдыторыя не застался расчараванай. Саладуха выканаў усе свае хіты (у тым ліку, «Здравствуй, чужая милая»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?