Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава выйграла гонку з масавым стартам, якая прайшла ў Паклюцы (Славенія) 9 сакавіка, у заключны дзень сёмага этапа Кубка свету.

Дыстанцыю 12,5 км спартсменка пераадолела за 36 хвілін 16,4 секунды, дапусціўшы два промахі пры стральбе (0+1+0+1).

На другім месцы фінка Кайса Мякярайнен (+22,2; 0+1+1+0), на трэцім — Вольга Зайцава з Расіі (+35,9; 0+0+1+0).

Надзея Скардзіна фінішавала сёмай (37.42,9; 1+0+1+0), Людміла Калінчык — дзясятай (37.58,0; 1+1+0+0).

У агульным заліку Кубка свету лідзіруюць Мякярайнен (601 ачко), нарвежка Тора Бергер (587) і Домрачава (571). Скардзіна на 15-м месцы (322), Калінчык — на 37-м (149).

Восьмы этап КМ пройдзе 13—16 сакавіка ў Канціялахці (Фінляндыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?