Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель і брытанскім прэм'ер-міністрам Дэвідам Кэмеранам заявіў, што захады, якія робіць кіраўніцтва Крыма, грунтуюцца на нормах міжнароднага права і закліканыя забяспечыць інтарэсы насельніцтва.

«Пуцін адзначыў у прыватнасці, што крокі, што прымаюцца легітымным кіраўніцтвам Крыма, грунтуюцца на нормах міжнароднага права і закліканыя забяспечыць законныя інтарэсы насельніцтва паўвострава. Прэзідэнт Расіі таксама звярнуў увагу суразмоўцаў на адсутнасць якіх-небудзь дзеянняў з боку цяперашняй улады ў Кіеве па абмежаванні разгулу ў самой сталіцы і ў многіх рэгіёнах ультранацыяналістычных і радыкальных сіл», — гаворыцца ў паведамленні Крамля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?