Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч 11 сакавіка ў Растове-на-Доне выступіць з новай заявай. Дакладныя месца і час выступу пакуль невядомыя.

Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на «Інтэрфакс», які спасылаецца, у сваю чаргу, на крыніцу ў атачэнні палітыка.

Украінскага прэзідэнта адхіліла ад улады Вярхоўная Рада 22 лютага, ён збег у Расію. Але Масква лічыць Януковіча законным кіраўніком дзяржавы.

Ён праводзіў прэс-канферэнцыю 28 лютага ў Растове, і з таго часу пра яго не было чуваць. Выказваліся нават здагадкі, што ён моцна хворы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?