Выйшла з друку кніга літоўскага гісторыка Рымвідаса Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV— пачатку XV стагоддзя». Гэтая праца — спроба сінтэзу персанальнай і сацыяльнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. З аднаго боку, аўтар імкнецца вызначыць паходжанне літоўскай знаці і паказаць яе генеалагічнае развіццё, а з іншага боку спрабуе раскрыць структурны пералом унутры згаданай знаці, які адбыўся ў XV ст.

 Абедзве асноўныя праблемы разглядаюцца з улікам досведу еўрапейскай гістарыяграфіі. Паводле аўтара:

Ад самага пачатку дзяржаўнасці Літвы ў палітычную эліту краю інтэграваліся групы людзей рознага этнічнага паходжання і розных канфесій. Напрыклад, у пачатку ХІІІ ст. літоўскае войска вёў герсіцкі князь Усевалад, ваярамі караля Міндаўга кіраваў Хвал, а знакамітым ураднікам вялікага князя Гедзіміна быў горадзенскі староста Давыд. Спатрэбілася ўсяго толькі адно ці два пакаленні, каб на новым месцы прадстаўнікі знаці змянілі сваю канфесійную і этнічную тоеснасць… 

Разгледжаная ў гэтай кнізе знаць — гэта прадстаўнікі «палітычнай літоўскай нацыі», што нараджалася ў гэты час, яны разам з пануючай дынастыяй Гедзімінавічаў стварылі Вялікае Княства Літоўскае.

Поўны змест кнігі можна пабачыць тут. Кнігу можна замовіць па пошце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0