Як стала вядома інтэрнэт-выданьню «Белорусскій партізан», на мінулым тыдні кіраўнік Камітэту дзяржаўнай бясьпекі агучыў сэнсацыйную інфармацыю: за апошнія тры гады да крымінальнай адказнасьці за розныя злачынствы прыцягнутыя 19 супрацоўнікаў гэтага ведамства.

Калі ўлічыць, што крымінальныя справы супраць працаўнікоў такой далікатнай сфэры ўзбуджаліся ў крайніх выпадках, а большасьць «злых учынкаў» караецца паніжэньнем па службе ці, у крайнім разе, звальненьнем — каб не было шуму — стан законнасьці ў службах, пакліканых стаяць на варце законнасьці, варты жалю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?