Гэты тыдзень будзе цёплым, але ў выхадныя пахаладае, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 10 сакавіка падчас відэабрыфінгу. 

«Большая частка гэтага тыдня пройдзе пад знакам антыцыклонаў. Краіна будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца цёплае, спакойнае і без ападкаў надвор'е. У нядзелю пахаладае», — сказаў сіноптык. 

У аўторак тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 3°С, максімальная днём плюс 7—12°С. 

У сераду ноччу і раніцай па паўднёвым захадзе слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 2°С, максімальная днём плюс 5—11°С. 

У чацвер ноччу і раніцай па паўднёвым захадзе слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 2°С, максімальная днём плюс 7—12°С, па захадзе да плюс 14°С. 

У пятніцу ноччу і раніцай па поўдні слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 2 — плюс 4°С, максімальная днём плюс 9—15°С. 

«У выхадныя надвор'е пачне кардынальна мяняцца: з Паўночнай Атлантыкі змесціцца на Скандынаўскі паўвостраў актыўны цыклон, і праз нашу тэрыторыю будуць праходзіць атмасферныя франты, паўднёвыя вятры зменяцца на паўночныя, узмоцняцца і пахаладае», — зазначыў Рабаў. 

У суботу днём пераважна па паўночна-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 2 — плюс 4°С, максімальная днём ад плюс 5°С па паўночным захадзе да плюс 15°С па паўднёвым усходзе краіны. 

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж), узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 3°С, максімальная днём плюс 2—8°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?