Па інфармацыі УУС Віцебскага аблвыканкама, каля другой гадзіны ўначы ў міліцыю патэлефанаваў вясковец і паведаміў, што кіроўца «Аўдзі» ездзіць нападпітку па вёсцы Кублічы. Туды накіравалі супрацоўніка ДАІ і ўчастковага інспектара. Калі «Аўдзі» спынілі, кіроўца кінуўся ўцякаць. За ім пабег ДАІшнік. Участковы ж застаўся каля машыны, з якой выйшлі п’яныя прыяцелі. Яны паспрабавалі паваліць міліцыянта і стукнулі.

Участковы, каб абараніцца, некалькі разоў стрэліў у паветра, а затым прыцэльна — у аднаго з нападнікаў.

Заведзена крымінальная справа за гвалт альбо пагрозу ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўніка ўнутраных органаў. Затрыманыя хлопцы 1985 і 1990 гадоў нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?