На Антонаўскім аўтамабільным мосце прайшла сімвалічная акцыя злучэння левага і правага берагоў ракі Дняпро пад дэвізам «Адзіная краіна»

9 сакавіка ў Херсоне ўдзельнікі святкавання 200-годдзя ад нараджэння Тараса Шаўчэнкі зладзілі сімвалічную акцыю. Некалькі сотняў актывістаў з украінскай нацыянальнай сімволікай і плакатамі з заклікамі да міру, узяўшыся за рукі, аб'ядналі «жывым ланцугом» берагі Дняпра, піша censor.net.ua.

Прыгожая традыцыя «жывых ланцугоў» салідарнасціідзе ад пачатку 90-х. Напрыклад, такую акцыю ладзілі жыхары Літвы, Латвіі і Эстоніі, змагаючыся за незалежнасць. Іх жывы ланцуг працягнуўся праз усе краіны Балтыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0