Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сцвярджае, што Расія, якая пачала ваенныя дзеянні ў Крыме, нават не думае аб адступленні і захаванні ўласнай годнасці.

Па словах Грыбаўскайце, на саміце ў Брусэлі на мінулым тыдні стала ясна, што некаторыя еўрапейскія лідары да канца не ўсведамляюць сітуацыю, у якой апынуліся Расія і Еўропа.

«Сёй-той казаў, што нельга зараз аказваць на Расію занадта вялікі ціск — каб даць ёй магчымасць захаваць свой твар і пакінуць ёй «стратэгію адступлення».

Я ясна сказала: Еўропе трэба захаваць свой твар, а не Расіі, якая не збіраецца гэтага рабіць.

У яе даўно няма твару — ёсць толькі твар Пуціна. Еўропа яшчэ да канца не разумее, што адбываецца, і да канца не разумее, што настаў час самой Еўропе вызначыцца і захаваць свой твар», — сказала прэзідэнт Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?