Свет1212

Украіна стварае 20-тысячную Нацыянальную гвардыю, яе асновай стануць ахвотнікі

Сёння ў Вярхоўную раду Украіны будзе ўнесены Закон аб Нацыянальнай гвардыі Украіны. Пра гэта паведаміў у сваім Фэйсбуку міністр унутраных спраў краіны Арсен Авакаў. «У бліжэйшы час аб'явім мабілізацыю ў Нацгвардию. Дваццаць тысяч гвардзейцаў будуць пакліканы для аховы межаў Украіны і грамадзянскага парадку ў краіне. Гэта — як адказ на дэстабілізацыю звонку. І гэта не ваенны адказ — гэта будзе арганізаваны адказ грамадзянскай супольнасці. Хто не ведае, адзначу што ў ваенкаматах краіны ініцыятыўна запыталі мабілізацыю некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. І гэта па-за сістэмай арганізаванай мэтанакіраванай мабілізацыі ў Украіне», — напісаў міністр.

26-28 лютага расійскія войскі занялі Крым і стварылі там марыянеткавы ўрад на чале з кіраўніком партыі «Рускае адзінства», якая на апошніх выбарах у крымскі парламент сабрала 4% галасоў, а ў Вярхоўную Раду — усяго 1,2%.

Аналагічны сцэнар запушчаны і ва Усходняй Украіне. У Харкаве, Данецку і Луганску праводзяцца мітынгі за далучэнне рэгіёна да Расіі.

Расійскія СМІ сцвярджаюць, што ў мітынгах за далучэнне да Расіі ўдзельнічае мясцовае рускамоўнае насельніцтва. Украінскія СМІ гавораць пра ўдзел вялікіх групаў штурмавікоў з Расіі.

Баксёр Віталь Клічко, знаходзячыся ў Данецку, заявіў, што «сёння рэферэндумаў ва ўсходніх абласцях Украіны патрабуюць грамадзяне іншай краіны».

Украінскія сілавыя структуры пераважна пасіўна рэагавалі на ўварванне расійскіх войскаў у Крым. Хоць вайскоўцы Мінабароны ў масе сваёй і адмовіліся здрадзіць прысязе, яны не аказалі актыўнага супраціўлення захопнікам.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі паведаміў пра «добрыя навіны» і расказаў, што адбылося каля Дабраполля2

«Змеі паслядоўна ўціраюцца ў давер». Азаронак не пакінуў каменя на камні ад знакавых прарасійскіх актывістаў16

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?5

Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму

З 1 верасня ў беларускіх школах увядуць новыя прадметы8

Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»29

Тэйлар Свіфт абвясціла пра выхад новага альбома4

Марсіянскі метэарыт прадалі на аўкцыёне за вялікія грошы. Улады афрыканскай краіны пратэстуюць2

Сярэдні кошт арэнды кватэры ў Мінску павялічыўся на 10-15%

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць