Працэс пашырэння НАТО, планы разгортвання ПРА і абвастрэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе "пацвярджаюць неабходнасць цеснай каардынацыі нашых дзеянняў як у ваенна-палітычнай, так і ў ваеннай галінах". Пра гэта, як перадае ІТАР-ТАСС, заявіў міністр абароны РФ Анатоль Сердзюкоў, адкрываючы 23 кастрычніка ў Маскве пасяджэнне сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Расіі і Беларусі.

А.Сердзюкоў адзначыў актыўную працу ў гэтым кірунку абаронных ведамстваў дзвюх краін, якая будуецца на аснове палажэнняў Праграмы дзеянняў Расіі і Беларусі па рэалізацыі дагавора аб стварэнні саюзнай дзяржавы. Працягам гэтай працы, сказаў міністр, з'яўляецца разгляд пераліку пытанняў, уключаных у парадак дня гэтага пасяджэння.

А.Сердзюкоў выказаў упэўненасць, што канструктыўнае абмеркаванне дадзеных пытанняў і прыняцце па іх неабходных рашэнняў "будзе садзейнічаць выкананню задач па стварэнні сістэмы ўзброенай абароны саюзнай дзяржавы ў межах адзінай абароннай прасторы".

Нагадаем, члены калегіі маюць намер разгледзець пытанні, звязаныя з рэалізацыяй Плана сумесных мерапрыемстваў міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па арганізацыі ваеннай бяспекі саюзнай дзяржавы на 2007—2009 гады, узаемадзеяннем у галіне радыёэлектроннай барацьбы і супрацоўніцтвам у ваенна-навуковай сферы, а таксама абмеркаваць план працы сумеснай калегіі на 2008 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?