Студыя «Absalut прадакшн» пры падтрымцы Лятучага ўніверсітэта распрацавала праект «Гісторыя Б. 1917-1941 гг.», які ўключае серыю дакументальных фільмаў.

Яны прысвечаны малавядомаму перыяду найноўшай гісторыі Беларусі – ад рэвалюцыі 1917 года да нападу Германіі на Савецкі Саюз у 1941 годзе. Дзейныя асобы – яркія асобы той эпохі. Хто яны, героі ці ахвяры, глядач можа вырашыць самастойна.

Першы фільм праекта прысвечаны пісьменніку Сяргею Пясецкаму.

Ураджэнец Ляхавіч, ён удзельнічаў у беларускім антысавецкім руху, потым працаваў на польскую разведку.

У турме, куды Пясецкі трапіў за злачынствы, ён пачаў пісаць кнігі па-польску. Адзін з твораў, «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію.

Дзеянне фільма пачынаецца ў 1918 годзе, калі малады Пясецкі, пабываўшы ў рэвалюцыйнай Маскве, вяртаецца ў Мінск.

Прэзентацыя фільма, яго прэм’ерны паказ і абмеркаванне з удзелам рэжысёра Алены Верашчагінай, адбудзецца сёння, 11 сакавіка, у сталічным Cafe Loft (вул. П. Броўкі, 22). Пачатак а 19-й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?