Відэа анлайн:
«Я жывы», — пачаў ён.
«Я застаюся не толькі легітымным прэзідэнтам, але і галоўнакамандуючым», — заявіў ён.
Ён назваў выбары прэзідэнта, прызначаныя ва Украіне на 25 мая, нелегітымнымі і незаконнымі.
Ён заклікаў ЗША не выдзяляць дапамогі «бандытам, што захапілі ўладу ва Украіне». Ён папярэдзіў, што ў бліжэйшы час будзе адбывацца істотнае пагаршэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ва Украіне.
Ён нічога не сказаў адносна захопу расійскімі войскамі Крыма і намеру яго анэксіі.
«Паўтаруся: я ніколі не ўцякаў. У момант захопу ўлады нацыяналістамі я быў ва Украіне — у Харкаве, пасля ў Данецку і Крыме. Калі акалічнасці дазволяць — спадзяюцца, што чакаць нядоўга — я вярнуся ў Кіеў», — заявіў Януковіч.