«Вялікае мастацтва артылерыі» – легендарная кніга. На працягу двух стагоддзяў выданне з’яўлялася агульнаеўрапейскім падручнікам па артылерыі.

Па ёй вучыўся Канстанцін Цыялкоўскі. А НАСА лічыць яе аўтара, беларускага вайскоўца інжынера і артылерыста Казіміра Семяновіча заснавальнікам ракетабудавання.

Доўгі час у Беларусі не мелася ніводнага асобніка «Вялікага мастацтва артылерыі».

У 2012 годзе «БПБ-Ашчадбанк» выкупіў для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі два прыжыццёвыя выданні кнігі: арыгінал на лацінскай мове (1650) і яе пераклад на французскую (1651). Летась у калекцыі НББ з’явіўся падарунак таварыства «BelАВМ» – нямецкамоўнае выданне 1767 года.

Цяпер,

дзякуючы спонсарскай падтрымцы «БПБ-Ашчадбанк», калекцыя папоўнілася англамоўным выданнем «Вялікае мастацтва артылерыі», якое выйшла ў 1729 годзе.

У прадмове да гэтага выдання яе перакладчык Джордж Шэлвак прызнаваў: «Аўтарытэт Казіміра Семяновіча быў і да сённяшняга дня застаецца для ракетчыкаў і феерверкераў чымсьці святым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?