Мэр Харкава Генадзь Кернес заявіў пра тое, што яго падазраюць у катаваннях, выкраданні і пагрозах забойствам, паведамляе «Інтэрфакс».

Паводле яго слоў, крымінальная вытворчасць ўзбуджаная па трох адпаведных артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны.

Кернес даведаўся пра гэта пасля размовы з начальнікам УСБУ ў Харкаўскай вобласці, якому даручана суправаджаць гарадскога галаву ў Кіеў для правядзення следчых дзеянняў.

Кернес лічыць што гэта — «палітычная помста». Трохі раней быў змешчаны ў СІЗА яго сябар, кіраўнік Харкаўскай вобласці Міхаіл Добкін.

Чытайце таксама:

Допы і Гепы, або Хто і як давёў Украіну да банкруцтва і развалу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0