Сёньня ў Менгарвыканкаме прайшла сустрэча з заяўнікамі Сацыяльнага маршу, які мае прайсьці 4 лістапада

На сустрэчы прысутнічалі Аляксандар Бухвостаў, Валеры Фралоў (БСДГ), Юры Хадыка (ПБНФ) і Міхаіл Пашкевіч (АГП). Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне акцыі, але па звыклым маршруце — ад Акадэміі навук да Бангалору зь мітынгам у Парку "Дружбы народаў". Першапачаткова заяўнікі прасілі правесьці шэсьце ад Кастрычніцкай плошчы да Нацыянальнай бібліятэкі, але ім у гэтым адмовілі.

Валер Фралоў наступным чынам пракамэнтаваў рашэньне Менгарвыканкаму:

«Для мяне пазытыўным фактарам зьяўляецца тое, што дазвол мы атрымалі не за тры дні да акцыі, а амаль за два тыдні. Такім чынам, можна будзе разгарнуць большую агітацыйную кампанію. Мне падаецца, што апошнім часам людзі пачалі менш хадзіць на апазыцыйныя акцыі з той прычыны, што на іх няма дазволу. Думаю, што тут нам ня трэба ўпірацца і гнуць сваю лінію, а прыняць прапанову менскіх чыноўнікаў. Калі на акцыю выходзіла тысяч 50 чалавек, то мы б маглі нешта дыктаваць, але не ў такіх умовах. Заўтра пройдзе аргкамітэт па Сацыяльным маршы, дзе будзе прынятае канчатковае рашэньне пра маршрут. Асабіста я, Бухвостаў і Хадыка выступаем за тое, каб пайсьці на Бангалор», — сказаў В.Фралоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?