У нумары:
— Лідзія Ярмошына — гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі. Пра старшыню ЦВК расказвае яе любімая настаўніца. Якое дзявочае прозвішча Ярмошынай? Кім былі яе бацькі? Дзе яна пасялілася ў Драздах?
— Хто сядзіць за «мініраванне» мінскага метро? Акрамя ўраджэнца Караганды, у справе ёсць іншы фігурант, якога раней вінавацілі ў абразе прэзідэнта.
— Лукашэнка і Назарбаеў не падтрымалі Пуціна.
— Чаму Расія зноў выпусціла Януковіча на сцэну?
— Сяргей Мусіенка: Калі свет на мяжы Трэцяй сусветнай вайны, не час мерацца, у каго з парубкаў даўжэйшы… Кіраўнік лукашэнкаўскага сацыялагічнага цэнтра ECOOM адказаў на пытанні «Нашай Нівы» адносна ўкраінскага крызісу.
— «Белсатавец» Алесь Баразенка, які прайшоў Майдан: Якая аб’ектыўнасць, калі адзін з бакоў палюе на цябе?!
— Клецкія татары: «Крымчакі не хочуць у Расію, бо яшчэ жыве крыўда за дэпартацыю». Клецкі імам: «Расія гатовая ўсё паглынуць. Але што рабіць — сіла…». Рэпартаж з Клеччыны.
— Калі і беларускія пенсіянеры зажывуць? Сярэдняя пенсія ў Польшчы складае $650, у Беларусі толькі $240.
— Курс даляра падбіраецца да 10 тысяч рублёў. На такі курс ужо перайшлі многія гандляры на рынках.
— Добрая навіна сярод ночы. Камертон Сяргея Ваганава.
— Канчатковае рашэнне праваслаўнага пытання. Як у СССР знішчалі Царкву.
— Папялушка, альбо Карона кітайскай прынцэсы. Апавяданне Уладзіміра Рабіновіча.
— Савецкі час вачыма Пазняка.
— Рыгор Барадулін: апошняе «бывай» Украіне.
— «Фітнэс-шмітнэс», ці Худзеем па-беларуску. На «Белсаце» стартуе новае забаўляльнае шоу.
— У Мінску адчыняецца новая беларуская кнігарня. Выдавецтва «Галіяфы» стварае ўласную культурніцкую пляцоўку па адрасе Валгаградская, 6.
— Жыхары каралеўскага горада. Выйшла кніга«Гародня Х-ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам».
* * *
Новы нумар падпісчыкі атрымліваюць у сераду, а ў кіёсках ён з'яўляецца ў раніцу ў чацвер.
Раней, чым у кіёсках, НН з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 34а, ст.м. «Плошча Перамогі») і этнакраме «Рагна» (вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»).
Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.
Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.