Суд Цэнтральнага раёна Мінска абвінаваціў старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку ў парушэнні артыкула 23.34 адміністрацыйнага кодэксу аб правядзенні масавых мерапрыемстваў і пакараў штрафам 30 базавых велічыняў (3 мільёны 900 тысяч рублёў).

Падставай для гэтага стаў удзел кіраўніка АГП у перадвыбарчым пікеце 2 сакавіка каля Камароўскага рынку ў Мінску.

Арганізаваў перадвыбарчы пікет сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдат у дэпутаты гарсавета Артур Фінкевіч. У судзе ён заявіў, што напярэдадні паведаміў пра акцыю ў гарадскую выбарчую камісію, як таго і патрабуе выбарчае заканадаўства, што і было зафіксавана адпаведным чынам.

Як заявіў Анатоль Лябедзька, гэтае рашэнне ён будзе абскарджваць у судзе вышэйшай інстанцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?