Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў народнаму дэпутату Украіны, былому кіраўніку Меджліса крымскіх татараў Мустафе Джэмілеву, што Украіна выйшла з СССР не зусім законна.

Пра гэта Джэмілеў сказаў украінскім журналістам па выніках тэлефоннай размовы з Пуціным у Маскве. Размова адбылася пры садзейнічанні экс-прэзідэнта Татарстана Мінцімера Шайміева і працягвалася каля паўгадзіны.

«Я сказаў Пуціну, што важным з'яўляецца пытанне тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны, бо яе парушэнне з'яўляецца парушэннем той дамоўленасці, падпісанай краінамі-гарантамі — ЗША, Вялікабрытаніяй і Расіяй у 1994 годзе ў абмен на нашу адмову ад ядзернай зброі…», - сказаў Джэмілеў.

«На гэтую тэму — тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны — Пуцін закрануў такое пытанне, што самаабвяшчэнне незалежнай Украіны не зусім адпавядала савецкім нормам, якія прадугледжвалі працэдуру выхаду са складу СССР. Вось такая пазіцыя», — падкрэсліў Джэмілеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?