Міністр моладзі і спорту Украіны Дзмітрый Булатаў паведаміў, што паралімпійская зборная краіны збіраецца зладзіць акцыю пратэсту падчас закрыцця Паралімпіяды- 2014 у Сочы.

«Гутарыў з прэзідэнтам Нацыянальнага камітэта спорту інвалідаў Украіны Валерыем Сушкевічам, які цяпер у Сочы разам з нашай паралімпійскай зборнай.

Ён распавёў, што каманда Украіны вырашыла выказваць свой пратэст супраць інтэрвенцыі расійскіх войскаў, дэманстратыўна закрываючы медалі рукой падчас гучання гімна Украіны на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Паралімпійскіх гульняў.

У спартоўцаў была ідэя наогул здымаць медалі на цырымоніі, але за такое паводле статута Паралімпійскіх гульняў каманду могуць рэальна дыскваліфікаваць на 8 гадоў», — напісаў Булатаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?