Юрый Данілачкін і яго маці Наталля распавялі By.tribuna.com аб дапамозе Бога пры змене грамадзянства, чарадзействе беларускай гарэлкі, недаездах да фінішу і пра тое, чаму ў Беларусі трэба развіваць горныя лыжы, а не хакей.

— Вы пабывалі на прыёме ў прэзідэнта. Якія ўражанні?

Юрый: Пахлопалі, паслухалі прамову Аляксандра Рыгоравіча. Усё было ўрачыста і афіцыйна. Гэта выдатна.

— Якім вам падаўся кіраўнік дзяржавы?

Наталля: Я заплакала.

— У якім моманце?

Н.: Мне спадабалася яго прамова. Здалося, што ён казаў наогул без падрыхтоўкі, вельмі шчыра. Ведаеце, я ж сканірую людзей, бачу іх аўру знутры.

— Што ўбачылі?

Н.: Аляксандр Рыгоравіч вельмі любіць спорт. Гэта дакладна. Таму я і праслязілася. Убачыла ў ім адзінага альфа-самца, які можа мне дапамагчы. Зараз ніхто, акрамя мяне, не верыць у горныя лыжы. Ніхто не верыць, што Юра або Маша Шканава могуць выйграць. Я іх усіх наскрозь бачу — бо размаўляючы, у вочы гляджу.

— Лукашэнка паверыць, думаеце?

Н.: Так! Ён верыць нават у гэтых нікчэмных хакеістаў. Думае, яны могуць выйграць за ўсіх у свеце. А яны, аказваецца, не могуць. Але прэзідэнт усё роўна верыць. Таму тое, што ён казаў, мяне шакавала і парадавала. Я зараўла, чаго за сабой ужо даўно не ўзгадаю. Нават калі Юра зваліўся ў Сочы, стаяла перад экранам і толькі лаялася. А тут … прарвала! Выдатна, што я прыйшла і пачула. Па тэлевізары зусім па-іншаму ўспрымаецца.

Юрый Данілачкін на Алімпіядзе ў Сочы ў хуткасным спуску вылецеў з трасы, а ў супергіганце фінішаваў 38-м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0