20 сакавіка, у галерэі ЦЭХ (Пр. Незалежнасці, 58, к.6 праход праз вул. П.Броўкі) адбудзецца першы этна-фэст «Сунічны Джэм» з удзелам сямі розных беларускіх гуртоў, якія распрацоўваюць этнічную музыку.

«Гэта першая частка фэсту, — расказвае арганізатар, вакаліст гурта Vuraj, Сяржук Доўгушаў. — Мае назву Made in Belarus. Наступную частку мы плануем зрабіць украінскай, запрасіць этна-калектывы Украіны і прэзентаваць іх у Мінску. Першы ж «Сунічны джэм» аб’яднае розныя накірункі этна: ад палескіх спеваў Vuraj, да ірландска-беларускіх песняў гурту Ceilidh Ceol. Мы пастараліся не спыняцца выключна на фолк-музыцы, а прэзентаваць менавіта этна-музыку розных народаў у выкананні беларускіх музыкаў».

На фэсце выступяць:

Lumiere Tales і Тэатр лялек «Дом сонца»
Ірэна Катавіцкая
Сёмуха
Кацярына Пытлева і гурт «Soulkitchen»
Vuraj
Ceilidh Ceol
Нагуаль

Квіткі: 60 000 — (каса «ЦЭХ») 80 000 (у дзень канцерта)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?