Год таму, 15 сакавіка 2013 г, на Беларусь прыйшоў ураган «Хаўер». Дарога Мінск — Вільня раніцай наступнага дня, фота Паўла Юхневіча.

Год таму, 15 сакавіка 2013 г, на Беларусь прыйшоў ураган «Хаўер». Дарога Мінск — Вільня раніцай наступнага дня, фота Паўла Юхневіча.

У бліжэйшыя суткі, 14 сакавіка, чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты, па Віцебскай і Магілёўскай абласцях месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. +4°C, максімальная днём +8.. +14°C. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

У суботу, 15 сакавіка, чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я.

Ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па паўночна-заходняй палове з мокрым снегам.

Раніцай і днём у многіх раёнах моцны, месцамі па захадзе краіны вельмі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу -1.. +5°C, днём ад +5°C па паўночным захадзе да +15°C па паўднёвым усходзе краіны.

У нядзелю, 16 сакавіка, Беларусь будзе знаходзіцца ў халоднай тылавой частцы цыклону, цэнтр якога перамесціцца на Верхнюю Волгу.

У краіне рэзка пахаладае. Часам снег, завіруха, на дарогах галалёдзіца.

Захаваецца моцны, ноччу месцамі вельмі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы 0.. -5°C, удзень -2.. +5°C.

У пачатку наступнага тыдня прыйдзе новы цыклон.

Ён таксама створыць складаныя ўмовы надвор'я, адзначыў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

На большай частцы краіны чакаецца вецер парывамі да 15-20 м/с, месцамі да 25 м/с. Ападкі ў асноўным у выглядзе снегу і мокрага снегу, тэмпература паветра істотна не зменіцца.

«Пра моцныя маразы казаць не даводзіцца.

Тэмпература паветра будзе блізкая да нулявой адзнакі: ноччу — слаба адмоўная, днём — слаба станоўчая», — адзначыў прадстаўнік гідраметэацэнтра.

Трэці цыклон прыйдзе ў Беларусь у сярэдзіне наступнага тыдня і прынясе ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і парывісты вецер.

«Папярэдне надвор'е палепшыцца толькі да наступных выхадных.

З ростам атмасфернага ціску ападкаў на большай частцы тэрыторыі спыняцца і тэмпература паветра зноў пачне паступова павышацца», — дадаў Рабаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?