Калі рускі любіць Расею — ён патрыёт. Калі ўкраінец любіць Украіну — ён махровы бандэраўскі нацыяналіст.

Калі рускі кажа «хахол» — ён па-добраму іранізуе з прадстаўнікоў братэрскага народа. Калі ўкраінец кажа «маскаль» — ён выяўляе гэтым сваю нацыяналістычную, антырасійскую сутнасць.

Калі рускі мітынгуе — ён адстойвае свае інтарэсы. Калі ўкраінец мітынгуе — ён адпрацоўвае амерыканскія грошы, выплачаныя яму ў антырасейскіх мэтах.

Калі рускі прэзідэнт мае зносіны з амерыканскім прэзідэнтам — ён наладжвае адносіны паміж дзвюма краінамі. Калі ўкраінскі прэзідэнт мае адносіны з амерыканскім прэзідэнтам — яны абодва плятуць антырасейскую змову.

Калі рускі гаворыць на рускай мове — ён проста рускі. Калі ўкраінец гаворыць на ўкраінскай мове — ён пятлюра недабіты.

Калі прэзідэнт Расіі дэкларуе прарасійскія лозунгі — гэта нармальны прэзідэнт. Калі прэзідэнт Украіны дэкларуе праўкраінскія лозунгі — ён праамерыканскі і антырасейскі прэзідэнт.

Калі рускі ўрад не пагаджаецца з украінскім урадам — ён адстойвае нацыянальныя інтарэсы. Калі ўкраінскі ўрад незгаджаецца з рускім урадам — абарзелі вашчэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0