Зняволеныя Кіраваградскай калоніі асаблівага рэжыму, дзе ўтрымліваецца амаль тысяча рэцыдывістаў, першымі абвясцілі пра намер далучыцца да руху супраціву акупацыі.

Крыніца ў пенітэнцыярнай службе паведаміла, што на днях украінскія асуджаныя атрымалі зварот ад крыміналітэту Расеі з прапановай зладзіць бунты. Аднак у адказ зняволеныя вырашылі дапамагчы ўладам абараняць Радзіму. Асуджаныя сцвярджаюць, што ў такі складаны час, калі вырашаецца лёс Украіны, нават тыя, хто адбывае пакаранне, не могуць застацца ў баку, таму настойваюць на стварэнні штрафных батальёнаў.

«Асуджаныя звярнуліся з пытаннем, ці маюць яны права ўдзельнічаць у абароне незалежнасці Украіны ў выпадку такой сітуацыі, якая склалася цяпер. Напісалі заявы, прынеслі начальніку з просьбай прызваць іх на сапраўдную вайсковую службу. Можна расцэньваць гэта як патрыятычны парыў», — паведаміў намеснік кіраўніка Кіраваградскай ГПтС Павел Крамараў.

Патрыятычнаму парыву арыштантаў перашкодай цяпер з'яўляюцца ўкраінскія законы. А зняволеныя сцвярджаюць: іх ініцыятыву падтрымаюць у большасці іншых украінскіх турмаў. Да таго ж, сярод асуджаных нямала спецыялістаў рэдкіх ваенных спецыяльнасцяў, і падчас баявых дзеянняў яны змаглі б рэабілітавацца перад Айчынай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?