На сённяшняй нарадзе з пастаяннымі членамі Савета бяспекі РФ Уладзімір Пуцін адзначыў, што першым, планавым пытаннем з'яўляецца развіццё адносін Расійскай Федэрацыі з краінамі Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна.

Аднак пазапланавая тэма Украіны таксама была закранутая.

«Зразумела, мы не можам абысці ўвагай усе падзеі, якія складаюцца вакол Украіны, Крыма, ну і ўсяго, што тычыцца гэтай няпростай праблемы», — сказаў Пуцін.

«Хачу гэта падкрэсліць: не па нашай віне паўстаў гэты крызіс, але мы ўцягнутыя так ці інакш у яго. Перш за ўсё гэта ўнутрыўкраінскі крызіс», — заявіў ён.

«Давайце падумаем разам на тэму аб тым, як нам будаваць адносіны з нашымі партнёрамі і сябрамі на Украіне і з іншымі нашымі партнёрамі ў Еўропе, ЗША», — прапанаваў ён ўдзельнікам нарады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?