У чацвёртым квартале 2013 года валавы замежны доўг вырас на $2026,2 млн, паведамляе Нацыянальны банк.

У складзе валавога замежнага доўгу 38,8% прыпадае на кароткатэрміновы, які вырас на $2371,9 млн за мінулы год (у тым ліку на $1142,8 млн за чацвёрты квартал) і на 1 студзеня склаў $15180,8 млн.

На доўгатэрміновы доўг (больш за 1 год) прыпадае 61,2% у структуры валавога доўгу. На 1 студзеня 2014 года ён склаў $23943,5 млн, павялічыўшыся на $2986,4 млн за год (у тым ліку на $883,4 млн за чацвёрты квартал).

Замежны доўг органаў дзяржаўнага кіравання на 1 студзеня 2014 склаў $13006,8 млн, павялічыўшыся на $438,2 млн за год (у чацвёртым квартале рост склаў $112,8 млн).

Доўг органаў грашова-крэдытнага рэгулявання вырас на $860,6 млн за 2013 да $1299,5 млн. У чацвёртым квартале рост доўгу склаў $573,4 млн.

Беларускія банкі павялічылі замежны доўг за студзень-снежань мінулага года на $2007,5 млн (у тым ліку на 267,4 млн у чацвёртым квартале) да $8214,4 млн на 1 студзеня 2014 года.

Валавы замежны доўг іншых сектараў склаў $15009,28 млн на 1 студзеня 2014, павялічыўшыся на $1634,9 млн за 2013 год (у тым ліку на $945,4 млн у чацвёртым квартале).

Прамыя інвестыцыі: міжфірмавае крэдытаванне на 1 студзеня склала $1594,4 млн, павялічыўшыся на $417,1 млн за 2014 і на 127,2 млн у чацвёртым квартале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?