КУП «Фаўна гораду» (былы Пункт прыёму й часовага ўтрыманьня жывёл) дамагаецца высяленьня з сваіх памяшканьняў грамадзкай арганізацыі «Ратаваньне». Канфлікт дзьвюх арганізацый стаў нагодай журналісту «Звязды» зазірнуць за дзьверы змрочнага будынку ўбаку ад людзкіх дарог на сталічнай вуліцы Гурскага. Убачанае — не для слабых сэрцам.

У рэдакцыю газеты прыйшоў лiст ад грамадскай арганiзацыi абароны жывёл «Ратаванне» з просьбай «выратаваць прытулак для жывёл па вулiцы Гурскага ў Мiнску». Праблема ў тым, што гэтую арганiзацыю просяць «вызвалiць памяшканнi».

Там, на Гурскага, па адным адрасе iснуюць дзве арганiзацыi: Камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства «Фаўна горада» i грамадская арганiзацыя «Ратаванне». У 2004 годзе «Ратаванне» арганiзавала прытулак для бяздомных жывёл у «Фаўне» (тады гэта быў Пункт прыёму i часовага ўтрымання жывёл). За дапамогу жывёлам з iх не бралi плату за так званую «арэнду» памяшканняў.

Жывёл адлоўлiвалi на вулiцах без перабору: i беспрытульных, i хатнiх. Зарплата ў «лаўцоў» была здзельная, гэта значыць, што на жывёл тыя глядзелi больш як на грошы, а не як на жывых iстотаў.

Няма сумненняў, што «Ратаванне» — добрая i патрэбная арганiзацыя. За свой кошт яна толькi за апошнiя тры гады прастэрылiзавала каля 1000 жывёл, якiх утрымлiваюць пенсiянеры i малазабяспечаныя грамадзяне. Каля 500 сабак i катоў, дзякуючы гэтай арганiзацыi, знайшлi сабе новых гаспадароў. Сёння ў прытулку жывуць каля трох дзесяткаў сабак i больш за два тузiна кошак. Гэтыя жывёлы таксама прастэрылiзаваныя, пралечаныя i вакцынаваныя. Прыкладна палова з iх — забраныя з «Фаўны», астатнiя — частка бяздомныя, якiм патрэбна шукаць гаспадароў, а частка з аўтастаянак i дач: iх пасля стэрылiзацыi i выходжвання вяртаюць на «грамадскую» службу. Сама арганiзацыя iснуе за кошт ахвяраванняў ад насельнiцтва. У 1999 годзе арганiзацыя стала членам Сусветнага таварыства абароны жывёл (WSPA) i членам Асацыяцыi каралеўскага таварыства па прадухiленнi жорсткага абыходжання з жывёламi (RSPCA, Вялiкабрытанiя).

Прадпрыемства «Фаўна горада» — нешта накшталт антаганiста «Ратаванню». Ёсць прастамоўная трапная назва ў першай — «жывадзёрка». Да нядаўняга часу прастамоўная назва амаль цалкам адпавядала дзейнасцi прадпрыемства. Жывёл адлоўлiвалi на вулiцах без перабору: i беспрытульных, i хатнiх. Зарплата ў «лаўцоў» была здзельная, гэта значыць, што на жывёл тыя глядзелi больш як на грошы, а не як на жывых iстотаў. Потым сабак i кошак прывозiлi ў Пункт прыёму, дзе ўтрымлiвалi пяць дзён. Калi за гэты тэрмiн па меншага брата нiхто не звяртаўся, яго вялi ў пакой эўтаназii. Да прыкладу, за апошнiя тры месяцы «лаўцы» ў «Фаўну» прывезлi 563 сабакi i 827 катоў. Яшчэ 226 сабак i 117 катоў прынеслi самi гаспадары.

Як здараецца, што людзi сваiх гадаванцаў прыносяць у такое страшнае месца? Прычын шмат. Напрыклад, незапланаванае патомства. Гаспадар, каб не забiваць шчанят альбо кацянят самому, прывозiць iх у Пункт часовага ўтрымання жывёл. Былi i iншыя выпадкi. Прынёс школьнiк дамоў кацяня. Бацькi, каб малое больш так не рабiла, прымушаюць яго завезцi кацяня на Гурскага. Бацькоў не хвалюе, што iх дзiця вымушана будзе падпiсаць згоду на забойства маленькага сябра…

Прынёс школьнiк дамоў кацяня. Бацькi, каб малое больш так не рабiла, прымушаюць яго завезцi кацяня на Гурскага. Бацькоў не хвалюе, што iх дзiця вымушана будзе падпiсаць згоду на забойства маленькага сябра…

Вось так i жывуць дзве арганiзацыi разам, у адным будынку: адна забiвае, другая ратуе. I, напэўна, у такiм яднаннi супрацьлегласцяў была нейкая жахлiвая праўда нашага жорсткага жыцця. Калi быць дакладным — жыцця, якое мы, людзi, зрабiлi жорсткiм. I па сваiм маладушшы самi ад сябе гэта схавалi.

Да некаторага часу дзве арганiзацыi, нягледзячы на супрацьлегласць сваiх мэтаў i дзеянняў, быццам бы мiрна суiснавалi. Але вось перада мной лiст ад «Ратавання» з маленнем аб дапамозе: iснаванне прыстанiшча для безабаронных жывёл пад пытаннем. Кiраўнiцтва КУП «Фаўна горада» больш не жадае, каб прытулак «Ратавання» знаходзiўся ў iх будынку.

Што здарылася? У лiсце тлумачэнне: змены пачалiся з назначэннем у «Фаўне» новага намеснiка дырэктара па забараняльнай дзейнасцi Наталлi Бялянавай. З кантэкста лiста вымалёўваўся даволi адмоўны вобраз гэтай жанчыны. Аднак пры сустрэчы аказалася, што гэта даволі iнтэлiгентная жанчына. Сустрэлiся мы непасрэдна на Гурскага ў каморцы ахоўнiка, i яна расказала мне свой погляд на сiтуацыю, якая склалася вакол жывёл у гэтым месцы.

Некалькi гадоў таму Наталля Аляксандраўна згубiла ў Мiнску сабаку. Яна тыдзень шукала яго па некалькiх раёнах, развешвала аб’явы. Потым ёй параiлi з’ездзiць на Гурскага. Яна ведала пра гэтую ўстанову, але падсвядома адштурхоўвала ад сябе думку, што туды давядзецца ехаць.

— Я проста шкадавала сябе, — прызнаецца Наталля. — Я нiколi не праходзiла мiма кiнутага калматага сябра забiрала з вулiцы сабаку цi кошку, дома мыла, кармiла, а потым шукала iм гаспадара па аб’явах. Адчувала, што ўбачыць вялiкую колькасць асуджаных, з якiмi яшчэ i вельмi жорстка абыходзяцца, я не гатова.

Аднак тое, што яна ўбачыла ў Пункце, прымусiла яе змяніць свае погляды i нават жыццё. Усё аказалася значна горш, чым яна думала. Наталля Аляксандраўна даведалася, што жывёл забiваюць без седататыўных прэпаратаў… Гэта азначае, што браты нашы меншыя надзвычай пакутуюць у апошнiя хвiлiны свайго жыцця. Тады Наталля Аляксандраўна вырашыла стварыць сваю зааахоўную арганiзацыю i прытулак, каб выратоўваць жывёл з Гурскага. Яна ведала, гэтым ужо займаецца грамадская арганiзацыя «Ратаванне», але не сумнявалася, што апошняй неабходна «падмацаванне». Наталля Аляксандраўна звярнулася ў Мiнгарвыканкам са скаргамi на Пункт часовага ўтрымання жывёл. У адказ яе… запрасiлi на пасаду намеснiка па зааахоўнай дзейнасцi на гэта прадпрыемства, каб яна сама паспрабавала змянiць сiтуацыю. I яна пагадзiлася.

Потым прыгаворанаму робяць прамы ўкол у сэрца. Перад смерцю жывая iстота надзвычай пакутуе ад сутаргаў i болю. У падвешаным стане. I здаецца, што збаўленне не прыходзiць цэлую вечнасць…

Уладкаваўшыся на новае месца працы, Наталля Аляксандраўна даведалася яшчэ пра больш жахлiвыя падрабязнасцi жыцця i смерцi сяброў чалавека па названым адрасе на вулiцы Гурскага. Напрыклад, яна ўбачыла, як сабаку валакуць у пакой эўтаназii. Той супрацiўляецца ўсiмi сваiмi сiламi, бо чуе i здагадваецца, што з iм будуць рабiць. У смерцi ёсць свой пах. У спецыяльным пакойчыку жывёлiну падвешваюць. I гэта вiдовiшча — таксама не для слабанервовых. Потым прыгаворанаму робяць прамы ўкол у сэрца. Перад смерцю жывая iстота надзвычай пакутуе ад сутаргаў i болю. У падвешаным стане. I здаецца, што збаўленне не прыходзiць цэлую вечнасць…

— Гэта страшна не толькi для сабак, але i для людзей, — упэўнена Наталля Аляксандраўна. — Чалавеку нельга прапаноўваць займацца насiллем кожны дзень. Потым ён проста пачынае ставiцца да гэтага вельмi спакойна. Такую працу людзям нельга прапаноўваць.

У маi гэтага года Пункт часовага ўтрымання жывёл пераўтварыўся ў КУП «Фаўна горада», у статуце якой прапiсана мэта — гуманiзацыя адносiнаў да безнаглядных жывёл. Першае, што зрабiлi на новым прадпрыемстве, — увялi фiксаваную зарплату «лаўцам».

— Раней «Лаўцам» галоўнае было даставiць цела жывёлы, — расказвае Наталля. — Было шмат зваротаў ад людзей у грамадскiя аб’яднаннi, якiя бачылi, як «лаўцы» ўдаўкай удушвалi жывую iстоту на іх вачах.

Раней, калi сабаку цi ката прымалi, прысутнiчаў адзiн супрацоўнiк Пункта, а зараз — тры. Сёння, калi лаўцы прывязуць мёртвую кошку цi сабаку, iм давядзецца напiсаць тлумачальную запiску… На сёння ў КУП «Фаўна горада» прывозяць трупы толькi з «падбору» (гэта калi ЖЭС выклiкае забраць з вулiцы жывёлiну, якая загiнула).

Намеснiк дырэктара таксама занялася ўмовамi ўтрымання жывёл, каб зменшыць колькасць iнфекцый.

— Тут ужо не проста вiрус, а сапраўднае насланне, — гаворыць Наталля Аляксандраўна. — Жывёлы знаходзяцца ў стане стрэсу i з аслабленым iмунiтэтам, таму вельмi хутка захворваюць i памiраюць. У нас вельмi вялiкая колькасць паступлення жывёл — не хапае месца.

Перапоўненыя клеткi — яшчэ адна бяда «Фаўны». I сапраўды, нармальнаму чалавеку ў вальерах немагчыма знаходзiцца больш чым хвiлiну — такi невыносны пах, што «вочы рэжа».

Нармальнаму чалавеку ў вальерах немагчыма знаходзiцца больш чым хвiлiну — такi невыносны пах, што «вочы рэжа».

Але мне паказалi i iншы вальер, у якiм праводзiлi аэразольную дэзiнфекцыю спецыяльным апаратам, якi набыла «Фаўна» якраз з прыходам новага намеснiка. Там не было жудаснага смуроду. Менавiта дэфiцыт памяшканняў, паводле слоў Наталлi Аляксандраўны, i стаў прычынай канфлiкту памiж «Фаўнай» i «Ратаваннем».

— У падобных установах iснуюць правiлы ўтрымання жывёл паводле прынцыпу «пуста — занята», — тлумачыць намеснiк дырэктара. — Памяшканне запаўняецца жывёламi на працягу сутак цi двух. Там яны затрымлiваюцца на тыдзень. Потым вальер трэба ачысцiць, каб прадэзiнфiкаваць, а пасля праведзеных працэдур памяшканне павiнна пуставаць яшчэ некалькi дзён. У гэты ж час жывёламi запоўненыя iншыя вальеры. Гэты прынцып дазволiць па чарзе ачышчаць кожны вальер, што дапаможа хутчэй пазбавiцца ад iнфекцый.

Акрамя гэтага, Наталля Белянава вырашыла пакончыць з жорсткай практыкай усыпляць жывёл без седататыўных прэпаратаў. Для таго каб атрымаць дазвол на ўвядзенне прэпарата, патрэбна мець лiцэнзiю на ветэрынарную дзейнасць. «Фаўна» лiцэнзiю атрымала. Цяпер трэба абсталяваць кабiнет ветэрынара. А для гэтага арганiзацыi неабходна мець дадатковыя тры пакоi…

— На сёння колькасць жывёл у горадзе рэгулюецца шляхам забойства, дык няхай яны хоць бы памруць без страху i болю, — гаворыць Наталля. — Зразумела, самы разумны спосаб рэгулявання колькасцi жывёл — стэрылiзацыя. Той жа сабака жыве восем‑дзесяць гадоў. Зграю сабак, напрыклад, адлавiлi, стэрылiзавалi i выпусцiлi. У двары яна дажывае свой век i новыя туды не прыбiваюцца. Гэта ўжо даказана. Але, здаецца, наша грамадства не гатовае да гэтага: людзi не хочуць жыць побач з жывёлай.

Зграю сабак, напрыклад, адлавiлi, стэрылiзавалi i выпусцiлi. У двары яна дажывае свой век

«Жывадзёрня» больш не хоча быць «жывадзёрняй», яна хоча стаць больш чалавечнай, стварыць добрыя ўмовы для знаходжання жывёл, хоць, магчыма, i ў апошнiя iх днi.

Наталля Аляксандраўна не бачыць нiчога кепскага ў тым, што «Фаўна» не хоча працягваць тэрмiн знаходжання ў будынку арганiзацыi «Ратаванне».

— Мы iмкнёмся цяпер, каб КУП «Фаўна горада» стала эталонам для пераймання, — гаворыць яна. — Але для гэтага нам патрэбны нашы плошчы.

Людмiла Атрашкевiч, старшыня грамадскага аб’яднання «Ратаванне», лiчыць, што патрабаванне Наталлi Бялянавай адназначна зробiць iснаванне дабрачыннай арганiзацыi немагчымым.

— Мы дзевяць гадоў шукалi памяшканне для прытулку, пакуль не знайшлi тут, на Гурскага,— гаворыць яна. — Калi б было куды з’ехаць, мы б ужо даўно з’ехалi. Размова ж не проста пра любое памяшканне. Трэба, каб яно адпавядала шматлiкiм нормам: вада, святло, вываз адходаў. Вальеры за горадам таксама для нашай арганiзацыi непрымальныя. Каб iх пабудаваць, патрэбна шмат грошай, якiх у нас няма. Да таго ж, у «Ратаванне» прыходзяць даглядаць жывёл школьнiкi, студэнты i пенсiянеры. Гэтыя людзi не паедуць пакармiць i выгуляць сабаку за горад, яны фiзiчна гэтага не змогуць зрабiць. А даглядаць жывёл патрэбна кожны дзень.

На жаль, тыя, хто захацеў паклапацiцца аб жывёлах, не знайшлi агульнай мовы памiж сабой, нiбыта не чуюць адзiн аднаго. Каб вырашыць сваю праблему, яны звярнулiся ва Унiтарнае вытворчае прадпрыемства кiравання жылой гаспадаркай Мiнгарвыканкама. Пасля перамоў было вырашана заключыць дагавор арэнды памяшкання грамадскаму аб’яднанню «Ратаванне» на адзiн год. За гэты час «Ратаванне» павiнна знайсцi сябе новае памяшканне i адаптавацца да новых умоў.

Але… Умовы дагавора кiраўнiцтву прытулку «Ратаванне» не спадабалiся: прызначаны кошт арэнды памяшкання проста вымусiць арганiзацыю з’ехаць адразу. I зноў прадстаўнiкам Упраўлення жылой гаспадаркай Мiнгарвыканкама давядзецца садзiцца разам з дзвюма арганiзацыямi за стол перамоў.

Наталля Бялянава ўпэўненая, што за адзiн дзень iх праблема не вырашыцца, бо старшыня ГААЖ «Ратавання» пiсала i будзе пiсаць скаргi ў Мiнгарвыканкам. Людмiла Атрашкевiч упэўнена, што яе арганiзацыю кiраўнiцтва КУП «Фаўна горада» проста «выжывае» з плошчаў. Дзве зааахоўныя арганiзацыi, якiя хварэюць за адну i тую ж праблему, сёння ваююць памiж сабой… Падаецца мне, што ў гэтай «вайне» больш за ўсё пакутуюць якраз гуманныя адносiны да братоў нашых меншых. Але гэта сiтуацыя дае падставу задумацца i ўладам горада, i звычайным людзям. Раз бяздомных жывёл так шмат, што нават не хапае памяшканняў, каб даць iм годна памерцi, то, можа, прыйшоў час пабудаваць яшчэ? А людзям стаць больш адказнымi. Бяздомныя калiсьцi мелi дом…

Наталля Талiвiнская, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0