Беларускія дыпламаты на тэрыторыі Польшчы апошнім часам не затрымліваліся. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык на просьбу пракаментаваць публікацыю ў польскай «Газеце выборчай».

Нагадаем, выданне паведаміла аб затрыманні ў Польшчы двух беларусаў па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расіі. Адзін з затрыманых, паводле звестак газеты, з'яўляўся ваенным аташэ беларускага пасольства. 

«У сувязі з паведамленнямі польскіх СМІ аб нібыта злоўленым «у Рэспубліцы Польшча беларускім дыпламаце» зазначаем, што апошнім часам беларускія дыпламаты на тэрыторыі Польшчы не затрымліваліся і тым больш не браліся пад варту», — сказаў Мірончык.

«Што да ратацыі супрацоўнікаў пасольстваў і яе матываў, то беларускі бок без належных на тое падстаў не каментуе ўнутраныя пытанні функцыянавання дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь, як і акрэдытацыі дыпламатычнага корпуса ў Беларусі», — дадаў ён.

У пасольстве Польшчы адмовіліся ад якіх-небудзь каментарыяў інфармацыі «Газеты выборчай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?