На поўначы Індыі 28-гадовая Урміла Шарма нарадзіла двухгаловую дзяўчынку. У дзіцяці дзве галавы, дзве шыі, два пазваночнікі і адно цела.

Пра тое, што жанчына выношвае сіямскіх блізнят, лекар сказаў Урміле за два тыдні да родаў. З-за беднасці сям'я не магла дазволіць сабе ультрагукавое даследаванне плода, якое б паказала на анамалію ў развіцці на раннім тэрміне цяжарнасці.

Дзіця нарадзілася з дапамогай кесарава сячэння вагой 3,37 кг. Цяпер яно знаходзіцца ў дзіцячай рэанімацыі пад пільным наглядам медыкаў. Лекары лічаць, што шанцы выжыць ў малой невялікія, але спадзяюцца на лепшае. Як толькі яе стан стабілізуецца, яе прааперыруюць.

Урміла Шарма і яе муж Субаш пакуль знаходзяцца ў стане шоку. Лекары аказваюць ім псіхалагічную дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?