Рэспубліка Беларусь адбылася як суверэнная дзяржава, найвышэйшай каштоўнасцю і безумоўным прыярытэтам якой з'яўляецца чалавек і яго законныя інтарэсы. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі да Дня Канстытуцыі, які адзначаецца 15 сакавіка.

«Прыняты два дзесяцігоддзі таму Асноўны Закон замацаваў важнейшыя прынцыпы пабудовы ў нашай краіне дэмакратычнай дзяржавы, заклаў трывалы прававы фундамент незалежнасці, рэалізаваў імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі», — цытуе віншаванне Лукашэнкі прэс-служба.

«Адзначаючы 20-годдзе Канстытуцыі і ацэньваючы маштабныя перамены, якія адбыліся ў жыцці беларусаў за такі кароткі па гістарычных мерках перыяд, мы з гонарам і поўнай упэўненасцю гаворым: Рэспубліка Беларусь адбылася як суверэнная дзяржава, найвышэйшай каштоўнасцю і безумоўным прыярытэтам якой з'яўляецца чалавек і яго законныя інтарэсы», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

На думку Лукашэнкі, «мы дынамічна рухаемся наперад, развіваем эканамічную і сацыяльную сферы, павышаем свой міжнародны аўтарытэт, рэалізуем абвешчаныя ў Асноўным Законе прынцыпы народаўладдзя, вяршэнства права, раздзялення ўладаў і сацыяльнай справядлівасці».

Беларускі кіраўнік перакананы, што, «абапіраючыся на палажэнні Канстытуцыі, мы і надалей зробім усё для ўмацавання міру і згоды ў роднай Беларусі, росту дабрабыту і працвітання беларускага народа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?