Сябар Гомельскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шыцікаў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Актывіста затрымалі ў суботу ў Гомелі пасля перадвыбарчага пікета спікераў АГП, які праходзіў каля гандлёвага дома «Рэчыцкі» пад лозунгам «Патрабуем сумленных выбараў».

Шыцікаў трымаў плакаты «Пуцінская Расія, ты звар'яцела» і «Бляск рэзідэнцый не выратуе дыктатара»

Да актывіста АГП падышлі супрацоўнікі міліцыі. Яны папярэдзілі актывіста, што той не мае права трымаць плакаты, якія не тычацца выбарчай тэматыкі. Аднак Шыцікаў адмовіўся згарнуць плакаты, настойваючы на тым, што не парушае закон, і працягнуў стаяць з імі да канца пікета, які доўжыўся каля гадзіны.

Пасля яго завяршэння міліцыянты затрымалі актывіста і даставілі ў апорны пункт. Шыцікаў дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе прабудзе як мінімум да панядзелка, да пасяджэння суда. Меркавана на яго складзены адміністрацыйны пратакол — альбо за парушэнне выбарчага заканадаўства, альбо па парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?